Беларускае Радыё Рацыя icon

1.0.0 by Беларускае Радыё Рацыя


Aug 1, 2022

About Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя: інфармацыйна-публіцыстычна-музычная вяшчальная станцыя.

Перадачы Беларускага Радыё Рацыя прысвечаны грамадскім, палітычным,

эканамічным справам, правам чалавека, культуры, новым медыям, тэхніцы.

Радыё Рацыя прадстаўляе перадачы рэлігійныя, гістарычныя, турыстычныя

і краязнаўчыя.

Слухачы цэняць музычную прапанову Радыё Рацыя, якая складаецца з

цікавага разнастайнага плэй-ліста, а таксама аўтарскіх перадач, якія

прэзентуюць розныя віды і жанры музыкі.

Радыё Рацыя рыхтуе перадачы, якія падаюць слухачам практычныя

інфармацыі, якія датычаць бізесовай супрацы на паграніччы, фінансаў,

прагнозы надвор'я, інфармацыі, якія датычыць культурных падзеяў.

Адным з найважнейшых заданняў, якія ставіць перад сабой калектыў

Радыё Рацыя ёсць дакументаванне і фіксаванне беларускай рэчаіснасці,

ушанаванне цяперашніх герояў беларускай штодзённасці.

Беларускае Радыё Рацыя транслюе сваю праграму 24 гадзіны ў суткі 7 дзён

у тыдзень. Праграма Рацыі адказвае на патрэбы канкрэтнай падтрымкі

беларускага грамадства дэмакратычным светам.

Радыё Рацыя падтрымлівае і развівае культурныя, грамадскія, гаспадарчыя

сувязі паміж Беларуссю і Польшчай і Еўразвязам.

Радыё ўзмацняе беларускую мову, якая ёсьць дыскрымінаванай ў

афіцыйных дзяржаўных медыях Беларусі, падтрымлівае і развівае

беларускую культуру і свядомасць, супрацьдзеіць русіфікацыі Беларусі і

2

стрымлівае распаўсюд ідэі «русского мира» ва Усходняй і Сярэдняй

Еўропе.

Радыё Рацыя стварае медыйную прастору, у рамках якой асяродак

беларускіх журналістаў і інтэлігенцыі атрымлівае шанец на працу і

развіццё.

Мэты Беларускага Радыё Рацыя

Ламанне бар'ераў у доступе да вольнай, незалежнай інфармацыі ў Беларусі.

Давядзенне аб'ектыўных ведаў на тэму падзей у Беларусі і ў цэлым свеце.

Падтрымка беларускай мовы і беларускай культуры – найважнейшых

чыннікаў, якія лучаць беларусаў.

Папулярызацыя дэмакратычных вартасцяў: права свабодных выбараў,

права ўрадаў, правоў чалавека, вольнага доступу да інфармацыі.

Стварэнне незалежным журналістам і беларускай інтэлігенцыі прасторы

асабістага развіцця і рэалізацыі.

Кшталтаванне ідэі грамадзянскай супольнасці праз прэзентаванне спектру

поглядаў, якія ахопліваюць усе важныя прасторы грамадскага жыцця ў

Беларусі, суседніх краінах і Еўразвязе.

Пра Беларускае Радыё Рацыя

Беларускае Радыё Рацыя было створана ў 1998 годзе, а пасля перапынку ў

вяшчанні, аднавіла дзейнасць у 2006 годзе. Радыё Рацыя паўстала па

ініцыятыве незалежных журналісцкіх асяродкаў у Беларусі і Беларускага

саюзу ў Польшчы.

Радыё транслюе праграму цягам 24 гадзін у суткі, 7 дзён у тыдні.

Даступнае на хвалях FM на частаце 98,1, перадаваемай з Крыніц

(тэрыторыя Польшчы) на Гарадзенскі рэгіён, а таксама на хвалях 99,2 з

Бялай Падляскай у кірунку Берасця і ваколіцаў. Абсяг трансляцыі на хвалях

FM ахоплівае тэрыторыю заходняй Беларусі, дзе пражывае каля 1,5 мільёна

людзей.

Дасягальнасць радыё ахоплівае найбольшыя гарады Беларусі, а таксама

ўсю прастору польска-беларускай мяжы, на якой знаходзяцца чатыры

памежныя пераходы.

3

Нашы журналісты:

За сваю працу на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь журналісты Радыё Рацыя

патрапілі пад пераслед і рэпрэсіі. Пагражаюць ім затрыманні, допыты ў

міліцыі, пракуратуры, КГБ, арышты і турмы. У прафесійным жыцці

журналісты, якія дбаюць пра аб'ектыўны пункт гледжання, не маюць

магчымасці працаваць у афіцыйных медыях, змушаны працаваць у медыях,

якія дзеюць за мяжой Беларусі і выязджаць у эміграцыю.

Праца ў Радыё Рацыя – гэта для іх прэстыж і гонар, але адначасна, з

гледзішча стаўлення ўладаў да вольных медый, таксмама вялікая рызыка.

Рацыя ў інтэрнэце

Сусветная тэлекамунікацыйна-інфармацыйная рэвалюцыя пашырае і

змяняе формулы дзейнасці Беларускага Радыё Рацыя. Стала ўзмацняны

абсяг FM, які пакрывае Заходнюю Беларусь, стаў, дзякуючы інтэрнэт-

старонцы і мабільным аплікацыям, істотна паспяхова пашыраны і

ахоплівае зараз усю тэрыторыю Беларусі. Інфармацыі, падрыхтаваныя

беларускімі журналістамі, могуць дасягаць да адрасатаў у Беларусі

сродкамі трох родаў медый: радыё FM, старонка www, мабільныя

аплікацыі на платформах iOS i Android.

What's New in the Latest Version 1.0.0

Last updated on Aug 1, 2022

Minor bug fixes and improvements. Install or update to the newest version to check it out!

Translation Loading...

Additional APP Information

Latest Version

Request Беларускае Радыё Рацыя Update 1.0.0

Uploaded by

Styl Ish Kiran

Requires Android

Android 5.0+

Available on

Get Беларускае Радыё Рацыя on Google Play

Show More

Беларускае Радыё Рацыя Screenshots

Comment Loading...
Languages
Searching...
Subscribe to APKPure
Be the first to get access to the early release, news, and guides of the best Android games and apps.
No thanks
Sign Up
Subscribed Successfully!
You're now subscribed to APKPure.
Subscribe to APKPure
Be the first to get access to the early release, news, and guides of the best Android games and apps.
No thanks
Sign Up
Success!
You're now subscribed to our newsletter.